Зімні лес не шуміць. Не шапоча лісцё…
***
Зімні лес не шуміць. Не шапоча лісцё,
Пад нагамі ўжо не шамаціць,
Не шамрыць і птушынае ў голлі жыццё,
Толькі шэпча штось ветрыку ніць.
Наляціць на сасну, ціха шэпчацца з ёй,
Як з душою сваёй я шапчуся.
І здаецца адліга мне сёння вясной,
Да якой дакрануцца баюся.
Хутка лес зашуміць, потым снег паляціць,
Зашамраць зноў зімовыя дні,
І калі-нікалі будзе сонца свяціць
І запальваць у душах агні.
21. 12. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию