Зімні дзень рассонціўся на белым…
***
Зімні дзень рассонціўся на белым
Снезе, што разлёгся па садах.
Мужным ён здаецца мне і смелым,
Гэты дзень, што зімкаю прапах.
Ён марозу нават не баіцца,
Загарае, цешыцца, ляжыць.
Ён заснуў, яму вясна прысніцца,
Што вадою хутка пабяжыць.
Зімні дзень рассонціўся навокал
І кідае цені ад бяроз.
Пустальга вісіць над полем: сокал
Разганяе крыламі мароз.
09. 02. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию