Жыццё, як джаз
Жыццё, як джаз у кабарэ:
Дае няшмат, усё больш бярэ.
Няважна, што пакажа шоў.
Яно ідзе ізноў, ізноў.
Каго хвалюе тут і там
Ілюзія альбо падман?
Хапай свой шанец і пляшы
Без страху, шчыра, ад душы.
Шоў – вось чаго чакае свет.
Яго паказвай ты, як след!
Усмешкі, рухі, плыні фраз.
Перфомансу жадае джаз!
Аддай яму сябе і ты –
Кумір, а можа і святы
Для тых, хто танчыць не умее,
Хто да канца не разумее:
Жыццё, як джаз у кабарэ:
Дае няшмат, усё больш бярэ.
Жыццё, як джаз!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Жыццё, як джаз'
Лиза
17.04.2026 - 12:50Рассказала стих на литературе, мне и учительнице очень понравился. Рассказывала с подружкой вместе и получили 10. Очень красивый стих.

Iвета Вітко
17.04.2026 - 17:49Лиза, спасибо за фидбэк! Желаю Вам побольше десяток по всем предметам!