Жыццё усё на сваё месца ставіць…

***
Жыццё усё на сваё месца ставіць…
Вось плавіць сонца сонныя сады,
Вось хтось сябе, нібыта сонца, славіць,
Хтось замятае грэшныя сляды.

А хтось жыве, пра шчасце сваё марыць
І не зайздросціць людзям ні у чым.
Ці сонечна бывае, ці нахмарыць,
Але жыццём ты даражы сваім.

Жыццё усё на сваё месца ставіць.
Любі сваё жыццё, яно адно.
Не ты яго, яно цябе паправіць,
Калі святла ў акенцы не відно.

17. 08. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай