Жнівень
Жнівень. Неба аксаміт.
Зорны цуд у прасторы.
Знічкі падаюць уніз.
Млечны шлях у сузор’ях.
Яблыкамі пахне сад,
Часам пераможаны.
Выспелы ляжыць апад
На траве няскошанай.
На бярозе ліст пажоўк,
Ледзь крануты золатам.
А па раніцах імгла
Абдымае холадам.
Усё часцей ідуць дажджы,
Вылітыя хмарамі.
І надзеі на цяпло
Выглядаюць марнымі.
Адлятае ўдалячынь
Лета басаногае.
І звініць у душы туга
Прад разлукай доўгаю.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Жнівень'
Александр Слука
26.09.2024 - 00:13Просто замечательно, Жанна! Жнiвень, Жнiвень! С уважением и теплом, Александр

Жанна Улахович
26.09.2024 - 22:12Благодарю за тёплые комментарии, Александр!
С уважением,