Збор ураджая
На падворку ужо восень,
Усе збіраюць ураджай.
І маркоўку і цыбульку
Усё ў засек адпраўляй.
Бульбу ў кошык, мех за плечы
Дваццаць сотак, не бяда.
Усё збярэм да падвячорка,
Калі разам уся сям’я.
Бульбу выбраў, граблі ў рукі
Лабузенне пазбірай,
Ды бяры вядзерца з рэдзькай
І хутчэй перасявай .
Скончыў бульбу, сядаць рана,
Ужо паспелі кабачкі.
Пазбіраць па полю мала,
Бяры тачку ды вязі.
Звезлі ўсё у падпаветку,
Хопіць свінням да зімы.
Адпачыць падумаў трошку,
Маці кажа зноў пайшлі.
Яшчэ поле з буракамі,
Трэба будзе парабіць.
Паўрываць усё рукамі
І садзіцца церабіць.
Рада маці што урадзілі
У гэтым годзе буракі.
Будуць ўдоваль усе наеты
Свінні, куры, гусакі.
Восень мы усё чакаем,
Каб папоўніць закрама.
Дзякуй Богу за надвор’е
Працавалі не дарма.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать