Зазелянела бяроза на ўзгорку…
***
Зазелянела бяроза на ўзгорку,
Нібы бяроза – у сённяшнім сне:
Йшоў да бярозы на сонечным золку,
Йшоў па радзіме малой па вясне.
Снілася хата бабулі-суседкі,
Першыя кветкі расквечвалі луг.
Сніліся сінія, жоўтыя кветкі,
Снілася, глебу варочае плуг.
Сніўся на месцы былой нашай хаты
Нейкі вялікі і казачны дом.
Сніўся, раскінуўшы крылы, распяты
Бусел на грушы за белым акном.
Зазелянела на ўзгорку бяроза…
Сонечны золак радзімы малой –
Песні маёй вершаваная проза –
Поіць калодзежнай свежай вадой…
11. 04. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Зазелянела бяроза на ўзгорку…'
Светлана Бреус
12.05.2026 - 20:38Вельмі прыгожа. Выразныя карціны, цікавыя вобразы…Быццам на радзіме пабывала… Дзякуй вялікі!
Юрий Боровицкий
13.05.2026 - 09:12Дзякуй, Святлана, за добрыя словы і за любоў да бацькоўскае мовы!