Запячатана пацалункам
Павінны мы на лета развітацца,
Але я абяцаю зноў табе
Я буду запячатваць пацалункам
І пасылаць любоў сваю
Ў лісце.
Халодным будзе і самотным лета,
Пустэчу буду адчуваць, але
Я буду запячатваць пацалункам
І мары пасылаць
Ў лісце
Я буду бачыць у праменях сонца
Цябе і голас чуць паўсюль,
Я пабягу абняць пяшчотна,
Але цябе не будзе тут пакуль.
Я не хачу на лета развітацца,
Бо ведаю не будзе мне хапаць
Тваёй любові, ты паабяцай
Сустрэцца ў верасні
І пацалункам любоў сваю замацаваць
Халодным будзе і самотным лета,
Пустэчу буду адчуваць, але
Я буду запячатваць пацалункам
І пасылаць любоў
У лісце
Аўтары: Peter Udell, Gary Geld
Спявак Jason Donovan
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать