Запавет
Дарагім выпускнікам,
Педагогам і бацькам!
Мы – шчаслівыя людзі,
У нас ёсць Радзіма!
Для нашчадкаў яе
Захаваць мы павінны.
Каб з павагай суседзяў
Ішлі мы ў свет,
Будзем помніць заўсёды
Такі запавет:
Галоўнае – у жыцці
Знайсці сваю дарогу,
Каб потым добры след пакінуць.
Удзячным быць Радзіме, Богу,
Каб, як народ, пасля не згінуць.
Шануйце спадчыну, цаніце тое,
Што так стваралася вякамі!
Бог даў Радзіму нам і мову,
І гэта мова – наша з вамі!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать