Замкнуты, размаўляў агонь з агнём…
Замкнуты, размаўляў агонь з агнём
У кволай цішыні шкляное вежы,
Але не асьвятляў пустога лежа,
Дзе муза голым правяла крылом.
Пагляд нясьмелы ўзьнёсшы ўздоўж калён,
Натрапіў вязень на нямыя межы —
Мо полыскам ліхтарняў іх разрэжа,
Блакіт пусьціўшы ў душны адытон?
Ґірлянда, сплеценая ім, таміцца,
Але чакаць прывыкла Таямніца:
Даўно яна ў халоднай вышыні,
Забытая людзьмі, жраца ня знала.
І кроў пяе пад націскам кінжала
Харалы Найвышэйшае гульні.
Жнівень 2026
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию