ЗАЛЕЖЫЦЬ АД ДОЛI
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Гарадоў у краiне нямала,
Як на дрэве магутным галля,
Доля розныя мне выбiрала,
Ды бацькоўская лепей зямля.
Мне казала зязюля у лесе,
Хоць цудоўны i ветлiвы Львоў,
Але выбраць патрэбна Палессе,
Каб сустрэцца з Радзiмаю зноў.
У паэтаў мацнее тут голас,
Адбываецца так нездарма,
Пра Палессе пiсаў ўзнёсла Колас,
Лепш зямлi для натхнення няма.
Бо чаруе лясоў пазалота,
Прыпяць з Пiнай злiваюцца тут,
Вабяць вока i луг, i балота,
Сагравае душу родны кут.
Доля ўрэшце у Пiнск завiтала,
Сюды сцежкi жыцця прывялi,
Мяне зноўку Радзiма спаткала,
Жыць прыемна на роднай зямлi.
1.09.1995
Copyright 2022, Стихи.Бай
Комментировать