Залатарнік канадскі…

***
Залатарнік канадскі,
Лаза ды асіны.
То узгорак, то яма –
Малыя ляскі.
А то бульбы радкі –
Прывітанне Айчыны.
То паэт, што праз поле
Ідзе напрасткі.

То журба і спякота,
То грыб пад асінай,
А то ветрык гуллівы
Над жніўнем ляціць.
І калі ўжо ты лёс свой
З’яднаеш з Айчынай,
То тады без яе больш
Ні пець і ні жыць.

06. 08. 2023 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай