Заказ

Ліпнуць ногі да падлогі.
Ледзь ня мэкнуўся праз тое,
Што ўпоперак дарогі
Покатам ляжаць абое.

Хто з вас замаўляў дастаўку
Яшчэ трэба разабрацца.
Хоць аплочана, ды ў бланку,
Што ўсё добра распісацца.

Разштурхаў за плечы жонку,
Трасучы ўжо звар’яцела.
Лыпае вачмі з прасонку:
— Вы Красоўская Анжэла?

— Не, ня я, крыху прамазаў,
Бо яна жыве ў завулку.
Прэцеся, як хто намазаў
Мух лавіць варэннем булку.

Разбудзіў – пазыч на пляшку,
Ды ня кінь свае пакеты.
Ад учора нешта цяжка.
Курыш не? Дай цыбарэту.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай