Закахаемся ў верасні

Мы закахаемся дзесьці ў верасні.
Я буду ісці з універа, ты таксама.
У маёй галаве будзе граць якая-небудзь песня,
А ты будзеш ісці міма з сябрам.

Тут не будзе рамантычнай гісторыі
Ў мяне ўжо на іх алергія.
Здарыцца так, што зоры складуцца ў сузор’і.
Потым – яшчэ не ведаю. Зоры – я вельмі люблю іх.

Мы закахаемся дзесьці ў верасні
Я адчую з табою спакой, якога не адчувала даўно.
Нехта з нас пачне пісаць песні
Пра каханне, у якое хочацца верыць, якое не павінна разбіцца як шкло.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай