Восеньская смуга
Зацягне шэрань у сілкі
Магутны лес, лагчыну, поле;
У палоне восеньскай смугі
Раптоўна знікне наваколле,
І толькі гучны брэх сабак
Падказваць час ад часу будзе
Той у смузе схаваны бок,
Дзе пілігрымам рады людзі.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Алексей Абазовский
02.11.2024 - 22:53Красиво !