За кіламетраў сто ці болей…
***
Сяброўцы А.
За кіламетраў сто ці болей
Сяброўка мае агарод.
Там прыгажосць, зямля і воля,
І вельмі праведны народ.
Там хат пустых – не пералазіць!
Дзе стол, дзе скрыню падбярэ.
Не трэба ў хаце, пойдзе ў лазню,
Ці дзе прытуліцца ў дварэ.
Там гной калгасны так і просіць,
Каб толькі хто яго забраў.
Грыбы кашамі яна носіць
З не затаптаных тых дубраў.
А журавіны на балоце?
У Менск вязе і прадае.
Таму і ходзіць у залоце
Ды песні хвацкія пяе.
На год там бульбачкі хапае.
Суседу пограб свой здае,
Дык і ў сталіцу набірае,
Як што тых грошай нестае.
Няма там меж і агароджы.
Куды б хацеў, туды й ідзі.
А лес які! Такі прыгожы!
З яго што хочаш гарадзі!
А дом ці ёсць? І не пытайце!
Такіх не бачыў я дамоў
Нат у рэестры тым на сайце.
Пафарбавала хату зноў.
Падкінуў фарбы аднакласнік.
Ён мерчандайзер там ці што.
Дарэчы, зараз сам калгаснік,
Хаця і носіць паліто.
За сто якіхсьці кіламетраў
Сяброўка мае дом і сад.
Трымае нос яна па ветру!
Такой сяброўцы кожны б рад!
31. 08. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'За кіламетраў сто ці болей…'
Спадар Шаціла
31.08.2026 - 05:39мне здаецца, што ўсе, хто засталіся тут, за кіламетраў сто, з’яўляюцца той самай сяброўкай для тых, хто ў госці прыехаць хоча, ды не можа. Справы вельмі важныя, тут нічога не зробіш.
Юрий Боровицкий
31.08.2026 - 07:28Вы – вельмі разумны чытач для такога верша.