За акном маім сцямнела…

***
За акном маім сцямнела.
Памалюся, лягу спаць.
Сёння восень ціха пела.
Мне не хочацца спяваць.

Памалюся зноў за восень,
За яе жыццёвы шлях
Праз зямлю бяроз і сосен
І праз лозы – у палях,

Праз сухі быльнёг і травы,
Праз дубровы і сады,
Праз рачныя пераправы,
Праз пасёлкі, гарады…

Сёння восень ціха пела.
Мне не хочацца спяваць.
За акном маім сцямнела,
І кладзецца восень спаць.

27 – 28. 09. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай