Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

З Кувейта ў Ірак

Усходняя пустыня, гіганцкая магіла
Раскінулася па ўсёй дарозе
Для чалавека і аўтамабіля.
На спякоце, а не на марозе
Тлеюць трупы і метал іржавее.
Садзіцца сонца, i цямнее
Той злапомны шлях, апошнi шлях
з маленькага Кувейта ў Ірак.

Мноства чалавечых лёсаў,
Пікапаў, танкаў, бусаў
Навекi засталіся на той дарозе,
На тым замагільным парозе.
I не смешна, а проста жах,
Бо не расце ні рамонак, ні мак
На Богам забытай шашы
з маленькага Кувейта ў Ірак.

Асмеліліся крылы чорныя
над усходняй пустыняй лета́ць
І пусткі яе прасторныя
Сваімі бомбамі таптаць.
Яны не глядзелі на сцягі белыя,
На тое, што не толькі ваенныя
Iдуць па той дарозе праклятай,
Бясконцай і няшчаснай
з маленькага Кувейта ў Ірак.

21.12.2019

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *