Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

З’едзе лета

Your page rank:

З’едзе лета ў ранак з павуціннем,
Забярэ з сабою сонца цеплыню
І з грымотамі кагорту ліўнеў,
Што паілі ад душы зямлю.

Больш не будзе баляваць на рэчцы
Машкара пад коўдрай вечароў,
А каты наладзяць пост на печцы,
Каб схавацца там ад холаду вятроў.

Пустазелле ў раўку панікне,
Лісце скіне гаманлівы гай,
І з тугой калітка скрыпне:
Лета яркае, бывай!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *