Як перажыць гэты жнівень…

***
Як перажыць гэты жнівень –
Сумны, маркотны такі,
Сонца й дажджоў пералівы,
Нудных гадзін хмызнякі?

Як перажыць і не здрадзіць
Песні і лёсу свайму?
Што можа сэрца парадзіць?
Што адкажу я яму?

Жнівень, мой стомлены жнівень –
Зжатых палеткаў душа,
Суму бясконцага лівень,
Блытаных думак іржа.

12. 08. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай