Як музыку
Як музыку ўліць у словы
Як словам спыніць камень кінуты
Стаю нібы у думку схованы
Як нязграбным ценем паранены
А дождж зноў у паветры нешта ловіць
Вецер у спробе кроплі да дня прышыць
Знаёмым жыццём раніца скуголіць
і думае сэрца і горка маўчыць
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать