Яе кахаў нябачны позірк
Яе кахаў нябачны позірк,
І плыў далёкі пах вясны,
Спаткаць жадала яго вочы,
Адчуць сапраўдны зоркі ціск.
Як подых ветра ён празрыст,
Глядзеў так пільна, быў таемны,
Яе кахаў нябачны позірк,
І плыў далёкі пах вясны.
Бліснуў у небе маладзік,
Келіх душы любові поўны,
Здаваўся ёй такі чароўны,
Зірнуў на міг і раптам знік,
Яе кахаў нябачны позірк.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать