Я не помню часу нараджэння…

***
Я не помню часу нараджэння,
Помню, як хадзіць яшчэ не мог,
Везлі мяне брацікі з натхненнем
У вазку па лужынах дарог.

Везлі у драўляным у вазочку
Самаробным (тата змайстраваў),
Захрасалі ў лужах і ў пясочку,
А Сярожа Федзю падганяў…

Я не помню часу нараджэння,
Толькі добра помню той вазок
І як тата мне сказаў з натхненнем:
“Вось табе й каляска, мой сынок!”

Я не помню часу нараджэння,
Толькі добра помню твой спачын,
Мілы тата. Ты – маё натхненне,
Па табе й сягоння плача сын…

Я не помню часу нараджэння,
Толькі помню дабрату братоў,
Што й цяпер з’яўляецца натхненнем
Да маіх сівых ужо гадоў…

02. 02. 2024 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай