Я – не паэта, о, крый мяне матам…

***
Сяброўскі жарт
знаёмаму паэту

Я – не паэта, о, крый мяне матам!
Вершы пішу. Дык хіба ж вінаваты
Ў тым, што пішу іх не горш за паэтаў,
Не зарабляючы славы пры гэтым?
Дык крый мяне матам, што я – не паэта,
Бо крыўдаваць я не стану на гэта.
І вершы не буду я ў ЛіМ дасылаць.
Ўсё роўна не стануць іх там выдаваць,
Бо зараз у гэты, у якасны, час
Там толькі вялікіх друкуе Парнас.

04. 02. 2024 г.

ЛіМ – «Літаратура і мастацтва», беларуская штотыднёвая літаратурная газета.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай