Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Я хачу з’есці ўвесь горад

Я хачу з’есці ўвесь горад,
Павыдзіраць з зямлі ліхтары.
Павесіць на ўсе вокны шторы,
Каб ніхто не бачыў гэтай красы.

Гэтых вуліц, будынкаў шлейф,
Што пералівае белым светам.
Калі б магла, то засунула б у сейф
Мінска двары, што гараць цветам.

Я б ела вялікімі кавалкамі горад,
Упіхваючы ў рот пясок і гліну.
Хоць на смак ён салёна-горкі,
Але цэннае аддам за гэтыя віды.

Я б з’ела горад, вадой не запіваючы,
Каб прыязджане яго не раздзіралі,
Не кінулі смецця, гонару кранаючы.
Рыхлая цэгла душы рукамі не чапалі.

Я б з’ела адна ўвесь горад,
Павыдзірала б з зямлі ліхтары,
Павесіла на ўсе вокны шторы,
Але гэта злачынства супраць красы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *