Вытокі…

Вытокі…

Адсюль мой цень высокі і худы.
Адсюль мой род, жыцця майго вытокі.
Адсюль у свет пайшоў я праз гады
У накірунку, як плывуць аблокі.

Тут першы крок мой і мой першы смех,
Тут калыхала ў калыбелі мама.
Тут час ляцеў, і я за часам бег
У накірунку ўвысь, наперад, прама.

Тут першы сподзеў, сум і весялосць.
Тут пачуццё і першае каханне.
Тут першы старт зрабіла маладосць,
Да перамогі маючы жаданне.

Сюды заўсёды памяць прывядзе,
Сюды паклічуць розныя нагоды.
Сюды злятаюць сны па чарадзе,
Шукаючы ў душы вытокі згоды.
Назаўсёды…
Юрась Мазалевіч
снежань 2020г


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай