Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Вясна прыйдзе зноў

Your page rank:

Птушкі ўжо прыляцелі з выраю,
Калі ж да мяне прыляціш ты?
Кроў прыліла да сэрца, не дыхаю.
Ці зможам ўсё пераадолець мы?
Не ведаю.

Але я сапраўды чакаю цябе.
Я так жадаю тваіх пацалункаў,
Каб ты абдымаў зараз мяне.
Але ёсць перашкода нашым стасункам.
Ты ведаеш яе.

Калі магла б я,
Я б абярнулася ў птушку
І прыляцела бы да цябе.
Кім я была б, на тваю думку?
Ластаўкай, думаю я.

Як я жадаю,
Каб перастала ліцца кроў.
І як жа мару,
Што вясна прыйдзе зноў.
Вясна прыйдзе зноў.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *