Вяртанне

Сарамлівая, нібы дзяўчыначка
Скрозь прагаліны белых бяроз
Прабягае ў садзе сцяжыначка,
Там, дзе я нарадзіўся і рос.

З рэхам крыўды адкрыюцца веснікі
Плот уздрыгне на ржавых цвіках
І маўкліва нагадвае месячык
Аб пражытых дзяцінства гадах.

У начы невядомаю птушкаю
Адгукнецца ў сэрцы нуда
За пагоркамі і за пушчаю
Зноў пальецца крыніцы вада.

Цёплай раніцай я абуджаны
Жадна выпью крынічнай вады,
Мілы край, мне тут лёсам суджана
На спатканне прыйсці праз гады.

І бярвенні пагладзіць шырокія
Прытуліцца к табе мілы дом
Успомніць тое юнацтва далёкае
За вялікім снядальным сталом.

Вокны насцеж адкрыць і ўгледзецца
У неабсяжны начны парасон,
Зачароўвае зьзяннем мядзьведзіца
І падобна ўсё гэта на сон.

Я хмялею ад водару раніцы
Я п’янею ад гэтай красы!
Прагна пью яе, быццам я п’яніца
Да гарачай, і моцнай слязы.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай