Вялікія сэрцы…

Любові чароўная сіла
Душы дазваляе сагрэцца,
Дабра распасцёртыя крылы
Яднаюць вялікія сэрцы!

Мякчэюць спагадаю думкі,
На ласку душа адзавецца.
Радзімага голасу гукі
Яднаюць вялікія сэрцы!

Разыдуцца цемені хмары,
Пад час як свядомасць прачнецца
Глыбокія светлыя мары
Яднаюць вялікія сэрцы!

Жыццёвага лёсу дарога
Калісці ўсё роўна прарвецца,
Людзей між сабою і Богам
Яднаюць вялікія сэрцы!

Яднаюць сабой пакаленні,
Жыццё па – за смерці яднаюць.
Быў час перакідваць каменні –
Стаў час, калі іх падбіраюць!..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай