Восеньскія гештальты
Учарашні дождж застыў у лужы,
Пад нагамі лісце бруднае хрусціць.
У чаканні снежня першай сцюжы
Кволая асіна гнецца і дрыжыць.
Больш няма пажараў пазалоты.
Распаўзліся коўдры туманоў.
Час панурай, важкай слоты
У нябыт нячутна адышоў.
Восені гештальты не закрыты.
Іх прысыпле снегам да пары.
Поўны беспрычыннае самоты
Сонца дыск ляніва ззяе ўгары.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать