Восеньскі санет…
Ляцяць у небе журавы
Бы клінам, чарадою.
Іх крыкі поўняць паплавы
І стынуць над вадою.
У вырай гоняць халады,
Сышлі з цяпла дзянёчкі.
Асенні месяц малады,
Скрадае час да ночкі.
Гуляе вецер у бары
Асірацелым рэхам,
І кружыць лісце па двары
З дзіцячым звонкім смехам.
Пачатак восені гучыць
Мелодыяй санета,
І яркім колерам крычыць
У развітанне з летам…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию