Восеньская прэлюдыя

Восень малюе карціны жартліва.
Сыпе лістотай, фарбамі лье.
Складае сімфонію ветру маўкліва,
Музычныя ролі сябрам раздае.

Аксамітнай вільготнасці- скрыпак сумоту,
Шэрым аблокам – бразготку гітар.
Мелагучнаю флейту – лісту адзіноце,
Таму, што згубіўся у рацэ сярод хваль.

Ганарлівым бярозам –грацыёзныя арфы,
Сталым вярбінам – гармонікі жаль,
Раннему золку –жалейкі акорды,
Дробнаму дожджыку – гучнасць цымбаль.

Кіроўнік аркестру – вецер магутны,
Сам кампазітар, сам дырыжор.
Сімфонія навокал, подыхам зычным
Гучыць па абшарам мелодый мажор.

Восень з пашанай зіму сустракае,
Келіх напоўніць густам дажджей,
Арбус на стале збажыной накрывае,
Прэлюдыя сустрэчы і апагей.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай