Восень
Люляе восень дываном стракатым,
Закружыць думкі ў залатым балеце… .
Здаецца, я ў жыцці згубіў багата,
Што даражэй за золата на свеце.
Любоў да бліжняга свайго не зведаў.
Не адпускаў правіны вінаватым.
І маё эга было маім крэда –
Лічыў сябе шчаслівым і багатым.
Слова “эмпатыя” даўно забыта,
“Прабач!” – таксама выключыў з
ужытку.
Каштоўнасцей фальшывых шмат прывіта:
Вердыкт выносіў людзям надта хутка.
А сёння валасы мае сівыя
Даніну патрабуюць. Ці паспею
Рахунак аплаціць, пакуль жывы я?
І ўсё ж мне восень надае надзею.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию