Вось надышла і сярэдзіна жніўня…
***
Вось надышла і сярэдзіна жніўня.
Белыя флёксы пяшчотай гараць.
Сыплецца золата зорнага ліўня
Ў росныя травы, блішчыць сенажаць.
Вось і сярэдзіна жніўня настала.
Выткала неба блакітны дыван
З пражы, што ранне яму рассцілала:
Слала на поплаве сіні туман.
Вось і сярэдзіна жніўня… Капаю
Флёксы суседкам, бо хочуць такіх.
Кветкі капаю і вершык складаю.
Жнівень мой слухае, жнівень заціх…
15. 08. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию