Вось і ліпень. Ноч. Не спіцца…

***
Вось і ліпень. Ноч. Не спіцца.
Хто прысніцца ў гэту ноч?
Можа, мама мне прысніцца…
Месяц, сон, прашу, прароч
Зноў пра маму маладую,
Як я быў яшчэ малы,
Маму добрую, жывую
І пра тое, як жылі,
Як калісьці вечарамі
Пах варэння плыў дваром,
Загарэлымі рукамі
Мама чэрпала вядром
І нясла ваду дадому,
Як рыпеў асвер стары,
І як тату, шчэ жывому,
Піць давала – у двары…
Напрароч мне, месяц, стрэчу
І з братамі… Дзе яны?
Дзе праводзілі свой вечар?
Як праводзяць свае дні?
Вось і ліпень. Ноч. Не спіцца.
Ці прысніцца сёння той,
Пра каго мне не забыцца,
Хто ў душы заўжды са мной?

01. 07. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай