Воран вясельны над соснамі крача…

***
Воран вясельны над соснамі крача.
Люты на гронцы каліны заплача,
Кропля сарвецца, ўпадзе на дарогу.
Воран вясельны над соснамі Богу
Моліцца-крача, сяброўку шукае.
Люты на гронцы каліны заззяе,
Кропляй сарвецца, ўпадзе на дарогу.
Я за вясельнага ворана Богу
Шчыра малюся, стаю на дарозе
Ў нейкай няўлоўнай далёкай трывозе…

04. 02. 2024 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай