Водар роднай зямлі
Водар роднай зямлі, ты душу напаіў,
Напаіў мае сэрца, пачуцці і думкі.
Я ўдыхаю цябе… Як з крынічак жывых,
Чэрпаць сілу магу, запаветных, магутных.
Назаўседы з табой, краю родны, святы,
Не пакінь жа і ты благадаццю сваею.
Звон царкоўны гучыць над табой назаўжды,
Над раздольнай зямлей, над краінай маею.
Хай не згасне святло ў дзявочых вачах,
Хай каханне жыве ў сэрцы кожным заўседы.
Я краіну сваю бачу нават ў снах,
Пах радзімай зямлі – лепш няма асалоды.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
2 Комментария: 'Водар роднай зямлі'
Жанна Улахович
12.03.2024 - 21:54Чытаеш верш і адчуваеш, як любоў да роднай зямлі ахутвае сэрца, грэе душу…
Моцна і выдатна!
Татьяна Богданович
12.03.2024 - 22:41Дзякуй, Жанна, вельмі прыемна!