Водахрышч…

Хрышчэннем Госпада нябесная Святыня
Сышла праз голуба, як рэха над ракой!
І блаславеннем поўніцца пустэльня
Святою Іарданскаю вадой…
Іаан хрысціў, імя яму Хрысціцель!
Змываў грахі чысцюткаю вадой вадой,
І меншым стаў прад ім Хрыстос Збавіцель,
Схіліўшыся над грэшнаю зямлёй.
Хрышчэннем Божым таямніцу маем,
Калі прыходзім мы ў гэты Свет.
Грэх першародны святасць амывае
У зберажэнне ад жыццёвых бед…
І ў гэты дзень, Анёл – ахоўнік стане
Нябачным абярэгам па жыцці,
,,Ігольным вушкам” на шляху паўстане
Каб ад граху душу засцерагчы…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай