Верасень грымотны не самотны…

***
Верасень грымотны не самотны.
Заязджала Зінка да мяне.
Сліў вядро прывезла на кампоты.
Хай жа й вас такое не міне.

Хай жа будуць прыязджаць сяброўкі,
Хай не пакідаюць вас сябры.
Прыкупіце хіба што зуброўкі
І гасцей сустрэньце у двары.

Верасень грымотны, цёплы, п’яны.
Ванда зноў панесла маслякі.
Сцелюцца бялёсыя туманы
Ад любімай Вязынкі-ракі.

Дзякуй Богу, ноччу яшчэ цёпла.
Крапне дожджык, лісцем прашуміць.
І дарога так ужо прамокла,
Што вада у лужынах стаіць.

Верасень грымотны не самотны.
Хоць ты разарвіся – так жыву.
Дожджык блюз іграе як па нотах,
Я ж чакаю рання сіняву…

01 – 02. 09. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай