Вечаровы цуд

Затока спала. Над вадой
Лунаў туман, і цішыня
Была сяброўкаю маёй
На схіле сонечнага дня.

Начная цемра ля ракі
Блукала між старых дубоў,
Аеру моцныя палкі
Стаялі ўздоўж ля берагоў.

Знікала сонца. Далягляд
Палаў у сонечным агні,
А я лавіла вечаровы цуд,
І ўсе імгненні скарбамі былі.

***
P. S.: У якасці ілюстрацыі выкарыстана праца Анатоля Кіма “Затока”.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай