Вечар перад Вербнаю нядзеляй.
Ішла з работы ўчора я пад вечар
І несла гаспадарчых дум цяжар.
Пакрыху ўжо сутуліліся плечы,
Ды раптам збоку ўбачыла пажар.
На захадзе бы золата іскрыла,
І, павярнуўшы ўправа галаву,
Пабачыла нябесную я сілу,
Што малявала для людзей вярбу.
Галіначкі вярбы ўверх глядзелі.
Далей, бы гаспадыня палажыла,
Упрыгожыла да Вербнае нядзелі,
Каб з ёю ў царкву ісці. Во сіла!
Во вечар перад Вербнаю нядзеляй!
Відаць, намаляваў вярбу Усявышні
Той белаю нябеснаю кудзеляй
Напомніць каб пра свята – бо не лішне.
І некуды прапала раптам стома,
І рук маіх яна ўжо не зложыць.
Бягу дамоў, спяшаюся, вядома,
Каб вербачкі да свята ўпрыгожыць.
13.04.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Короленко
26.04.2025 - 12:59https://www.youtube.com/watch?v=V_7eh8p3GZw Вельмі цікавае відэа.Паслухайце!