Вазьмі мяне з сабою

Ты вазьмі мяне з сабою
Ў доўгую жыцця дарогу
Каб пабачыць нам з табою
І пройгрыш, і перамогу.

Каб убачыць нам сяброў,
Вавёрак і зайцоў,
Што гуляюць у схованкі
Сярод нашых лясоў.

Каб пабачыць сонца,
Што садзіцца вечарам
І сустрэць заход на полі,
Якое пахне клеверам.

Каб пабачыць зоры
І знайсці найлепшую,
Якая будзе весці
Шляхам найлягчэйшым
Кіламетраў дзвесце
У жыццёвым моры.

Ты вазьмі мяне з сабою
Ў доўгую жыцця дарогу,
Бо разам знойдзем мы спакой
І згубім недзе жахі і трывогу.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай