Ваўкалак
Зранку ў вёсцы не сціхаюць
Крыкі, лямант, спрэчкі.
Пасяліўся, людзі кажуць,
Ваўкалак ля рэчкі.
Дзе за хатамі лагчына –
Кладка праз канаву,
Ноччу, быццам, на жанчыну
Кат напаў крывавы.
Цётка Зося мех мукі
Несла ў спешцы з фермы
Цераз кладку й лапухі
Шлях праходзіў у цемры.
Ледзь ступіла яна ботам
На памост драўляны,
У асоце за чаротам
Бліснуў позірк шкляны.
Бачыць: хтось паўзці пачаў,
Прагна ззялі вочы.
Ён шыпеў, крахтаў, рычаў –
Зараз нібы скочыць.
Месяц выглянуў з-за хмары,
Ачуняла цётка трохі,
Мехам кінула ў пачвару
Ды бягом наўцёкі.
Доўга думаў люд як быць
З дрэннай тою справай.
Каб пярэваратня знішчыць
Трэба йсці аблавай.
Пугу кінуй хто, хто плуг
За сахор.. сякеру
Жучку й тую за ланцуг
Цягнуць вунь з вальеру.
З імі нават карэспандэнт,
Прадстаўнік газеты:
Будзе гэткі інцыдэнт
Варты ўвагі свету.
Падышоў натоўп к канаве
Звілістай сцяжынай,
Між асокі хтосьці справа
Згледзеў калашыну.
Перш падумалі – ахвяра
З жаху абамлелі,
Кіем торкнулі ўдала –
Зварухнулась цела.
Сярод джунглей лапуховых,
Водблеска пляшыны
І бутэлек паўлітровых
Выпаўз алкашына.
То ж Анціп наш, выпівоха –
Раптам усе прызналі.
Памылковая трывога,
Марна гвалт паднялі.
Гучна з дзеда рагаталі
Вёскай усёй, з размахам,
З той пары яго й празвалі
Сельскім ваўкалакам.
І газета дзеда славіць:
Там.. на фотаздымку
П’яны з мехам у канаве
Ён ляжыць у абдымку.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
3 Комментария: 'Ваўкалак'
Людмила Богданова
14.03.2024 - 15:16Спасибо, Анатолий, за юмор! Успехов в творчестве!
Анатолій Рахманковіч
14.03.2024 - 15:19Спасибо! Рад, что вам понравилось
Светлана Ковалёва
04.10.2024 - 22:00Выдатная байка. Дзякуй, спадабалась.