Вар’ят і паэт

Я — безнадзейны рамантык
з надзеяй на лепшае заўтра…
Я — бессаромны паэта,
ахутаны сораму пылам…
Я — супярэчны вар’ята,
што ў свеце шукае парадак…

Бясконца гляджу я ў халодныя, мёртвыя зоры,
і прагну у небе маўклівым убачыць адказы…

Якія адказы?

Якіх не было — і не будзе…

Але ж пачакайце!
Але жа паслухайце, людзі!

Ці чулі аднекуль здалёку вы гэтыя звоны?
Як выбух,
як слова,
як песня,
як подых звышновых?

Вар’ят і паэт —
толькі двое пачулі іх спеў.
І рацыю, ведаю,
кожны асобную меў.

25.08.25


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай