Вараб’ёва хваліць толькі члены…

Ода
Вядомаму літаратурнаму крытыку
Людміле Анатольеўне Вараб’ёвай

Вараб’ёва хваліць толькі члены!
Не глядзіць на талент: ёсць, ці не.
Вершы членаў для яе – нятленны,
Ні адзін яна не праміне!

Выйшла й на расійскія прасторы,
Каб і там падзяку атрымаць.
Крытыкаў такіх там, знаю, мора,
На паэта, мусіць, штук па пяць.

Хутка, можа, выйдзе яна ў космас,
Ў Байкануры ж не дарма жыла!
Хай пачуюць зоры яе голас,
Бо нікому ж не жадае зла!

Ў Даўгаўпілсе шчыра працавала,
Дзе бібліятэкаркай была.
Але ж там паэтаў вельмі мала,
Толькі хлопцы нейкія з сяла…

Тут жа ў нас то Буніна пахваліць,
А то Цвейга майстрам назаве.
Нават мухі, кажуць, не уджаліць,
Мо таму так вольна і жыве.

Выдае яна таксама кнігі
Крытыкі салодкае, як сон.
Пазбягае ўсякае інтрыгі
Ля вытоку сваіх светлых дзён!

16. 08. 2025 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай