Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Я з вясёлымі шарамі
Паляцеў бы ў неба!
З каляровымі сябрамі
Далячынь бы зведаў.

Я б узняўся так высока,
Што ўбачыў горад,
З вышыні майго палёту
Будзе кропкай школа.

Вось палі, лугі, азёры,
Як цудоўна ў свеце!
Усе краіны на далоні,
Спадарожнік – вецер.

Без усякага дазволу
Пралячу я межы,
Я не маю перашкоды,
Абміну і вежы.

Хай чакае мяне тата,
Пастаіць унізе.
Не вяртацца ж мне дахаты,
Вандрую без візы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *