Валошкі – блакітнага неба часцінкі

Your page rank:

Валошкі – блакітнага неба часцінкі,

Роднага краю ўлюбенные кветкі-

Красуне-дзяўчыне ў кахання хвілінкі,

Пяшчотна і шчыра збіраў я з палеткаў.

Дзіўлюся натхнёна той прыгажосцю,

Ды сэрца шалёна грукоча-трапеча,

А чэрвень бы фарбай малюе госцю-

Мілае сэрцу майму аблічча.

Вачэй яскравасць спакушае ,

А позірк вабіць дурнап’ян.

Жыццё цячэ, душа спявае,

Пяшчотна бударажыць стан.

Абняць мне рупіць, прыгарнуўшы,

Тануць ў салодкіх вуснах-снах…

З’яднаў жа нехта нашы душы,

Для двух адзін ён выбраў шлях…


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай