Вачыма
Паглядзі на мяне сваімі вачыма!
Як я люблю іх.
Каб у чалавека былі яны – немагчыма.
Я схаваюся ў іх.
Паглядзі на мяне сваімі вачыма!
Як жывуць людзі без іх святла?
Калі б раптоўна прайшла я міма
Я б пачала тануць у іх і выратавацца б не змагла.
Паглядзі на мяне сваімі вачыма.
Колькі добрага ў іх жыве.
Вокі, вочкі, два сонцы, азёры, вачыма
Дзякуй небу, што іх падарыла табе.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию