Узвіжанне Крыжа Гасподняга…
***
Узвіжанне Крыжа Гасподняга.
Здабыць свой крыж – яшчэ не ўсё:
Раскаянне прыходзіць позняе,
І крыж мы праз жыццё нясём.
Цвітуць так кветкі запазнелыя,
Бы каюцца за позні цвет.
Крыж узваліць на плечы – смелыя,
А несці, дык не мілы свет!
Але нясём, маўчым і каемся,
І ушаноўваем свой лёс.
Яго не кінуць заракаемся,
Як некалі і сам Хрыстос.
27. 09. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию