Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ужо заўтра прыйдзе незнаёмая восень
і галіны ў смутку прыгажосць сваю скінуць
З незнаёмым дажджом і туманнымі вёрстамі
і ў вочы злепак лета па баб’і падкінуць

Заўтра заўтра
У акно ляжа неба халоднае
Лужы будуць лавіць цень лятучых гракоў
Хвалі да берага зграяй цёмнай галоднаю
Будуць жацца ў ног – аблашчы хоць без слоў

А сёння высокае неба звычайнае
і кветкі ў густых фарбах як на парад
Заўтра заўтра
Неба адкрые сваё цёплае тайнае
і ўварвецца ў вочы залаты лістапад

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *